СТЭ́ФАНА—БО́ЛЬЦМАНА ПАСТАЯ́ННАЯ,

адна з фундаментальных фіз. пастаянных, якая ўваходзіць у Стэфана—Больцмана закон выпрамянення. С-Б.п. σ = 5,67032(71) 10​−8 Вт/(м²∙К​4). Уведзена І.​Стэфанам (1879). Выкарыстоўваецца ў тэорыі цеплавога выпрамянення, піраметрыі, статыстычнай фізіцы і тэрмадынаміцы.

т. 15, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)